Матч англійскай прэм’ер-лігі перапыніў чорны кот (забаўнае відэа)

Матч англійскай прэм’ер-лігі перапыніў чорны кот (забаўнае відэа)

Матч Англійскай прэм'ер-лігі паміж “Эвертанам” і “Вулверхэмптанам” перарвала з’яўленне на полі чорнага ката. Буйны ўкормлены звер выбег на стадыён і даволі працяглы час не жадаў яго пакідаць.

Сцюарды не спрабавалі злавіць ката, а футбалісты і суддзі ў цэнтральным крузе чакалі, пакуль ён пакіне газон. Праз нейкі час не без дапамогі сцюардаў жывёла схавалася ў падтрыбунным памяшканні.

Сустрэча завяршылася паразай "Эвертана" з лікам 1:3. Пасля 25 тураў каманда з 33 ачкамі займае дзявятае месца ў табліцы АПЛ. “Вулверхэмптан” з 38 ачкамі ідзе сёмым.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі