На футбольным матчы Беларусь — Нідэрланды будзе аншлаг

На футбольным матчы Беларусь — Нідэрланды будзе аншлаг

Усе квіткі на адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы-2020 паміж зборнымі Беларусі і Нідэрландамі прададзеныя, інфармуе БЕЛТА. Ён пройдзе ў нядзелю на мінскім стадыёне "Дынама", які змяшчае крыху больш за 22 тысячы чалавек. Пачатак а 19-й гадзіне.

У папярэднім туры беларусы згулялі на сваім полі ўнічыю 0:0 з эстонцамі, а зборная Нідэрландаў на апошніх хвілінах вырвала перамогу ў Паўночнай Ірландыі — 3:1. У нашай адборачнай групе лідыруюць Нідэрланды, Германія і Паўночная Ірландыя (яна згуляла на матч больш за іншых), ва ўсіх іх па 12 ачкоў, зборная Беларусі набрала 4 ачкі, Эстонія — адно.

21 сакавіка ў гасцях зборная Беларусі прайграла Нідэрландам з лікам 0:4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі