На былога намесніка генпракурора Архіпава пачалі крымінальную справу

Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Архіпаў загадам генпракурора Беларусі 4 лістапада адхілены ад пасады намесніка генпракурора і звольнены з органаў пракуратуры за дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне пракурорскага працаўніка і не сумяшчальныя са службай у органах пракуратуры. Цяпер па гэтай крымінальнай справе праводзіцца папярэдняе расследаванне.





Нагадаем, што пра звальненне Архіпава стала вядома з чацвярговых выступаў Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў справе ёсць забіты чалавек, а "з дапамогай улады гэту справу замялі". "Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры", — сказаў генпракурору кіраўнік Беларусі.





Фота — telegraf.by