Лукашэнка: Я не крыважэрны, але адплата і пакаранне мусяць быць адпаведнымі

Пра гэта ён заявіў 14 лістапада, калі прымаў з дакладам генпракурора Аляксандра Канюка, паведамляе interfax.by.



"Калі ты нягоднік і падонак ідзеш і не першы раз ужо здзяйсняеш злачынства, забіваеш чалавека, то якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакаранне павінна быць адпаведным", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.Ён лічыць, што "ў адваротным выпадку мы ніколі не навядзем парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпературу ў грамадстве".



Акрамя таго, ён даручыў Генпракуратуры разам з Вярхоўным судом больш старанна разбірацца ў рэзанансных справах, такіх, як жорсткае забойства дзяўчыны ў Гомелі.



Згадаў кіраўнік дзяржавы і пра шумную карупцыйную справу намеснік генпракурора Архіпава: "Пасля таго як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку Генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна".



Лукашэнка нагадаў, што ў справе ёсць забіты чалавек, а "з дапамогай улады гэту справу замялі". "Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры", сказаў генпракурору кіраўнік Беларусі.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі