На “Белсат” падалі ў суд

Уладальнік таварнага знаку “Белсат” Андрэй Белякоў займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання. Яго фірма з’явілася ў 2003 годзе і першапачаткова называлася “Хайтэк-маркет”, ёю кіраваў Сяргей Лысянкоў.

У чэрвені 2006 года, праз месяц пасля таго, як з’явіўся тэлеканал “Белсат”, уласнік кампаніі перадае таварны знак Андрэю Белякову. Тоё змяняе назву на УП “БЕЛСАТплюс”. У 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з’яўляецца слова ТВ.

На сайце тэлеканала сцвярджаецца, што ён не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага гаспадарчага права. “Белсат” зарэгістраваны ў Польшчы і не транслюе з тэрыторыі Беларусі. Да таго ж, ёсць несупадзенні ў назвах. Тэлеканал “Белсат” зарэгістраваны як “Белсат ТВ” (“Belsat TV”), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства, гаспадар якога падае позву ў суд, — як “БЕЛСАТплюс”.

Фірма, якая падала ў суд на “Белсат ТВ”, не хоча грашовай кампенсацыі. Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік “Astra” прыпыніў трансмісію сігналу тэлеканала “Белсат”.

“Відавочна нам намагаюцца ўскладніць існаванне. У Еўрасаюзе ўсе вельмі лічацца з літарай закону, асабліва з аўтарскімі правамі. Таму ўлады Беларусі намагаюцца стварыць уражанне, што мы працуем не ў згодзе з законам. Таксама, я мяркую, прысуд у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі”, — каментуе позву дырэктар каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

11 лістапада ў Польшчы Дзень Незалежнасці, афіцыйны выходны дзень. У сувязі з гэтым “Белсат” мае намер звярнуцца ў суд з просьбай перанесці паседжанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі