Мядзведзеў: Беларусі трэба цаніць расійскую дапамогу

Мядзведзеў: Беларусі трэба цаніць расійскую дапамогу

14 студзеня прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаўся на тэму фінансавай дапамогі, якую Расія аказвала Беларусі. "Па сутнасці мы дапамагаем [Беларусі], вымаючы грошы з нашай эканомікі. Гэта трэба цаніць, разважаючы аб саюзніцкіх дачыненнях", — цытуе словы Мядзведзева ТАСС.

Як вядома, улады Беларусі хацелі б атрымаць ад Расіі кампенсацыю за страты, якія нясе беларускі бюджэт з-за падатковага манеўра па нафце ў Расіі. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з 2015-га, з часу ўвядзення падатковага манеўру, наша краіна страціла 3,6 млрд долараў, а да 2025 года можа страціць яшчэ $10,6 млрд.

Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія ніколі нікому не абяцала кампенсаваць недаатрыманыя з-за падатковага манеўра даходы. У тым ліку і "самым-самым блізкім" краінам. "Хаця ў шэрагу выпадкаў мы ў апошнія гады па просьбе гэтых дзяржаваў ішлі на тое, каб прадаставіць ім розную беззваротную падтрымку", — кажа расійскі прэм'ер.

Мядзведзеў ацаніў аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі з боку Расійскай Федэрацыі на суму больш за 6,5 млрд долараў. І гэта без уліку крэдыту на будаўніцтва Астравецкай АЭС, падкрэсліў прэм'ер-міністр РФ.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 14.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі