Вы тут

Лукашэнка: Нас будуць вельмі моцна "спрабаваць на зуб" і ў 2019-м, і ў 2020-м

Reuters

Аляксандр Лукашэнка выступіў з чарговым прагнозам для Беларусі і беларусаў на бліжэйшыя гады. У пятніцу прайшоў прыём ад яго імя, прымеркаваны да старога Новага года. Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды (міністр замежных спраў Уладзімір Макей атрымаў ордэн Айчыны III  ступені). У прамове перад прысутнымі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2019 год для ўсіх не будзе аднолькавым — для кагосьці цяжкім, для кагосьці лёгкім.

"Але асмелюся дакладна сказаць, што для нашай краіны, для нашага народа не толькі 2019-ы, але і 2020 год будзе няпростым, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Гэта не простыя гады, таму што, скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна "спрабаваць на зуб", на прадмет таго, ці вартыя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым".

Лукашэнка падкрэсліў, што беларусам трэба быць гатовымі адказаць на гэтае пытанне. Ён перакананы, што "годны адказ" будзе знойдзены. Зразумела, што гаворка пра ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі.

"Год будзе няпростым, але вельмі цікавым", — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Больш істотных падзей у выніковай праграме ЕЎРАЗУМ: