МУС пацвердзіла затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі
![Момант затрымання](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/zat01.jpg.webp?itok=c5OIy5BD)
Момант затрымання / t.me/pressmvd/
МУС пацвердзіла затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба (у паведамленні міліцыі імя затрыманага не называецца). Сцвярджаецца, што ў схованках яго кватэры і загараднага дома знайшлі $3 млн.
Па версіі МУС, топ-менеджар Беларускай чыгункі затрыманы за хабары — стварыў і курыраваў "карупцыйную схему". Сталі вядомыя "факты сістэмнага хабарніцтва пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак". Сілавікі зафіксавалі некалькі сустрэч, падчас якіх Дулуб атрымліваў буйныя сумы грошай. Крымінальная справа распачатая "за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры".
"Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў" паведаміла пра затрыманне за хабар першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі ў пачатку чэрвеня. Яго забралі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Была інфармацыя, што пры ператрусе знайшлі каля 1 мільёна долараў. Цяпер жа высветлілася, што грошай было больш.
![МУС пацвердзіла затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Zat02.jpg.webp?itok=bD8fCbvx)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.