МУС: Колькасць фактаў педафіліі ў Беларусі вырасла ў 15 разоў

МУС: Колькасць фактаў педафіліі ў Беларусі вырасла ў 15 разоў

Колькасць фактаў педафіліі ў Беларусі за апошнія 5 гадоў вырасла ў 15 разоў. Такую статыстыку агучыла Міністэрства ўнутраных спраў. У мінулым годзе быў зафіксаваны 581 такі выпадак (361 факт педафіліі адносіцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў). Гэта на 84,4% больш, чым было ў 2016 годзе. Адзначаецца, што ў міліцэйскіх зводках прысутнічаюць сваякі ахвяр і асобы, якія паводле сваіх працоўных абавязкаў абавязаныя дапамагаць дзецям і выхоўваць іх.

МУС звяртае ўвагу на тое, што з развіццём камп’ютарных тэхналогій і глабалізацыяй інтэрнэту “паляванне” на дзяцей сыходзіць у віртуальны свет. Падобных злачынстваў ужо зафіксавана каля 50% і гэтая лічба будзе расці, мяркуюць праваахоўнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі