Моцны вецер пашкодзіў 213 будынкаў у Мінскай вобласці

На Міншчыне зноў разгулялася стыхія — моцны вецер пашкодзіў дахі 213 будынкаў за мінулыя суткі. Па стане на раніцу 19 красавіка заставаліся неадноўленымі дахі 107 будынкаў (99 сельскагаспадарчых і 8 жылых). Пры гэтым не было пашкоджанняў у сістэмах жыццезабеспячэння насельніцтва.

Як удакладняюць у прэс-службе Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, ад ветру пацярпелі 15 раёнаў — Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Клецкі, Капыльскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Стаўбцоўскі, Салігорскі, Старадарожскі і Чэрвенскі.

Апроч таго, за мінулыя суткі на тэрыторыі вобласці адбылося пяць пажараў — у Вілейскім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім, Лагойскім раёнах, а таксама ў Барысаве. Ахвяраў няма, але на пажарах у Стаўбцоўскім раёне і ў Барысаве пацярпелі 3 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі