МНС Беларусі зняло відэаролік пра бяспечныя сэлфі

МНС Беларусі зняло відэаролік пра бяспечныя сэлфі

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі зняло відэаролік пра бяспечныя сэлфі. У ім змешчаны заклік не рызыкаваць жыццём дзеля сэлфі. Галоўны герой відэароліка — малады чалавек, які прапануе "ўключаць мозг", не рабіць глупстваў дзеля таго, каб здзівіць сяброў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі сёлета былі выпадкі, калі маладыя людзі дзеля сэлфі рызыкавалі сваім жыццём. Напрыклад, месяц таму ў Пружанскім раёне 14-гадовая дзяўчына рабіла сэлфі на даху вагона і атрымала электратраўму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі