Міністр адукацыі: У магістратуры вучыцца не абавязкова

Міністр адукацыі: У магістратуры вучыцца не абавязкова

Міністр адукацыі Ігар Карпенка заяўляе, што служба ў войску не з’яўляецца перашкодай для атрымання адукацыі. Пра гэта ён выказаўся сёння, наведваючы ваенна-патрыятычны лагер для падлеткаў. Паводле кіраўніка ведамства, у Беларусі 12 ВНУ маюць спецыялізаваныя факультэты і ваенныя кафедры, а цяпер распрацаваны праект прэзідэнцкага ўказа аб сеткавай падрыхтоўцы. Згодна з гэтым дакументам, навучэнцы ВНУ без ваенных кафедраў змогуць займацца ў бліжэйшых навучальных установах, дзе такія кафедры ёсць.

Таксама міністр паведаміў, што распрацоўваюцца новаўвядзенні для магістрантаў, якіх прызываюць на службу ў рэзерве: можна будзе сумяшчаць навучальны план з заняткамі. Пры гэтым Карпенка заяўляе, што магістратура —  неабавязковая ступень адукацыі і прызначаная для матываваных людзей. Паводле яго словаў, сёлета ў магістратуры толькі 3 тысячы месцаў на 56 тысяч выпускнікоў, сярод якіх ёсць і дзяўчаты, паведамляе “Звязда”.

Законапраект “Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянаванны ваеннай арганізацыі дзяржавы” прыняты абедзвюма палатамі беларускага парламента і ён мусіць паступіць на подпіс кіраўніку краіны. Дакумент ужо назвалі “законам аб адтэрміноўках”. Галоўная навіна —  адтэрміноўку ў сувязі з навучаннем будуць даваць толькі аднойчы: калі малады чалавек скончыў ВНУ, то ён не можа пайсці ў магістратуру, пакуль не адслужыць у войску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі