Мінгандлю зачыніла 177 крамаў "Дабраном"

Мінгандлю закрыла на 90 дзён 177 крамаў "Дабраном". Гандлёвая сетка запазычыла пастаўшчыкам больш за 30 млрд рублёў. 21 ліпеня пастанова міністэрства ўступіць ў сілу. Дагэтуль уладальнікам сеткі варта ці разлічыцца з партнёрамі ці рэалізаваць усю хуткапсуючуюся прадукцыю. Калі парушэнні не будуць выпраўленыя, сетка крамаў "Дабраном" можа быць ліквідавана, паведамляе прэс-служба Мінгандлю.


Нагадаем, 7 ліпеня Мінгандлю знайшла парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў ўстаноўленыя ў мінскіх рэстаране "Журавінка", рэстаране хуткага абслугоўвання Food Republic і кафэ River Cafe. У дадатак Мінгандлю паведамляе, што у згаданых установах выяўленыя выпадкі падману наведнікаў. Стравы часам важылі ажно на 40% менш, чым павінны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі