Мінгандлю зачыніла рэстараны “Журавінка” і Food Republic

Падчас пазапланавай праверкі парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў ўстаноўленыя ў мінскіх рэстаране "Журавінка", рэстаране хуткага абслугоўвання Food Republic і кафэ River Cafe, паведамляе БелаПАН.

Правяраючыя знайшлі ў рэстаранах і кавярні пратэрмінаваную прадукцыю агульным коштам больш за 14 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага, супрацоўнікі Міністэрства гандлю знайшлі факты невыканання асартыменту, тэмпературы захоўвання прадукцыі, парушэнні кантролю якасці і бяспекі. У дадатак у згаданых рэстаранах прадукцыя захоўвалася без дакументаў аб набыцці, якасці і бяспецы. Алкаголь прадаваўся без акцызных марак, альбо з пашкоджанымі.

У дадатак Мінгандлю паведамляе, што у згаданых установах выяўленыя выпадкі падману наведнікаў. Стравы часам важылі ажно на 40% менш, чым павінны.

Food Republic: стэйк за 500 тысяч рублёў, пірожнае "Бульба" — за 6 (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі