Мінгандлю: У новым законе пра алкаголь не будзе забароны продажу пасля 22.00

Мінгандлю: У новым законе пра алкаголь не будзе забароны продажу пасля 22.00

Праект закона пра алкаголь знаходзіцца ва ўрадзе, і ў ім няма забароны на продаж спіртнога пасля 22.00. Пра гэта Еўрарадыё паведамляе начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслугаў Мінгандлю Віялета Бразоўская.

Мінгандлю: У новым законе пра алкаголь не будзе забароны продажу пасля 22.00

“На сёння падрыхтаваны праект унясення зменаў у закон аб абароце алкаголю. Ён знаходзіцца ва ўрадзе. Там гэтай забароны [па часе] няма”, — кажа начальнік упраўлення.

Па яе словах, паводле рэгламенту дадаць ў праект папраўку пра забарону продажу пасля 22 гадзін ніхто ў гэты момант не можа.

“Калі нехта вырашыць унесці туды змены, заканапраект вяртаецца на дапрацоўку — дасылаецца ўсяму колу асобаў, якія працуюць над ім. І пасля выпрацоўваецца адзінае меркаванне з улікам усіх дзяржорганаў. Проста так, нехта адзін гэта зрабіць не можа”, — тлумачыць Бразоўская.

Нагадаем, міліцыя прапанавала вярнуць забарону на гандаль алкаголем у начны час. Пра гэта 27 ліпеня заявіў начальнік упраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спрваў Алег Каразей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі