Міліцыя прапаноўвае вярнуць забарону на начны гандаль алкаголем

Міліцыя прапаноўвае вярнуць забарону на начны гандаль алкаголем

Міліцыя прапаноўвае вярнуць забарону на гандаль алкаголем уначы. Такую ініцыятыву агучыў журналістам 27 ліпеня начальнік упраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных справаў Алег Каразей.

Па яго словах, трэба абмежаваць час рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. “Бо ёсць і кругласутачныя крамы, і крамы, якія працуюць да гадзіны ночы. Злачынствы здзяйсняюцца ў больш позні час. Людзям не хапае спіртнога, і яны ідуць у начную краму, а потым іх вабяць прыгоды. Зніжэнню колькасці злачынстваў паспрыяла б абмежаванне гандлю алкаголем з 22.00 да 9.00”, — цытуе Алега Каразея БЕЛТА.

Таксама ён лічыць правільным прадаваць алкаголь у спецыялізаваных крамах або ў спецыяльных аддзелах, каб гарачыльныя напоі не стаялі побач з таварамі першай неабходнасці.

Пры гэтым у Беларусі па-ранейшаму актуальная праблема з нелегальны вырабам спіртнога: з пачатку года канфіскавалі 354 тысячы літраў самагону і амаль 73 тысячы літраў іншага алкаголю.

Па інфармацыі праваахоўнікаў, сёлета нецвярозыя асобы здзейснілі 165 забойстваў, 273 п’яных нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Таксама на глебе алкаголю было здзейснена 37 згвалтаванняў, 516 рабаванняў і 81 разбой, 176 угонаў і 960 хуліганстваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі