Мінадукацыі не плануе зачыняць школы на каранцін у сувязі з каранавірусам

Мінадукацыі не плануе зачыняць школы на каранцін у сувязі з каранавірусам

Усе навучальныя ўстановы Беларусі працуюць у штатным рэжыме, паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.

У ведамстве падкрэсліваюць, што зачыняць школы ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса не плануецца. "А калі ўзнікне такая неабходнасць, то рашэнне будзе прымаць Міністэрства аховы здароўя", — піша прэс-служба Мінадуакацыі.

Прэс-служба міністэрства паведамляе, што ва ўстановах адукацыі выконваюцца ўсе неабходныя прафілактычныя меры і рэкамендацыі Мінздароўя, а самі навучальныя ўстановы забяспечаныя ўсімі неабходнымі санітарна-гігіенічнымі сродкамі. 

Як паведамлялася раней, каранцін у сувязі з каранавірусам уведзены ва Украіне — там часова зачыняюць усе школы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі