У Магілёве ўначы чулі два выбухі
Магілёў / bestbelarus.by
Магілёўцы ў сацсетках пішуць, што чулі два выбухі ў паўднёвай частцы горада ўначы 2 красавіка.
Паведамляецца, што гукі, падобныя да выбухаў, чулі ў раёне Задняпроўе. Першы з іх нібыта прагучаў каля 23:00, другі — каля 23:30.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.
Раней над Магілёўскай вобласцю праляталі беспілотнікі — як расійскія, так і ўкраінскія.