Месі перасягнуў дасягненне легендарнага Марадоны
Ліянэль Месі / reuters.com
На чэмпіянатах свету за сваю кар'еру ён згуляў ужо 22 матчы.
Нападаючы аргенцінскай футбольнай зборнай Ліянэль Месі перасягнуў дасягненне легендарнага Дыега Марадоны на чэмпіянатах свету. За сваю кар'еру Месі згуляў ужо 22 матчы, у Марадоны на рахунку застаўся 21 паядынак.
"Я толькі нядаўна даведаўся пра гэта, я не ведаў, — кажа Ліянэль Месі. — Прыемна паставіць такі рэкорд. Думаю, Дыега быў бы супершчаслівы за мяне, таму што ён заўсёды ставіўся да мяне з вялікай любоўю. Ён заўсёды быў шчаслівы, калі ў мяне справы ішлі добра".
"Прессбол" нагадвае, што ў абодвух футбалістаў па 8 галоў у складзе зборнай Аргенціны на чэмпіянатах свету. Лідзіруе па гэтым паказчыку экс-форвард нацыянальнай каманды Габрыэль Батыстута (10 галоў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.