Месца прадстаўніка АБСЕ ў Кантактнай групе па Украіне застаецца вакантным

У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) працягваюцца кансультацыі па кандыдатуры прадстаўніка АБСЕ ва Украіне. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу АБСЕ.

Раней гэтую пасаду займала швейцарская дыпламат Хайдзі Тальявіні. Яна ж прадстаўляла АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Прыкладна тыдзень таму Тальявіні пакінула гэтую пасаду пасля года працы.

У АБСЕ адзначылі, што Тальявіні па-ранейшаму не дае каментароў. Раней неафіцыйна прычынай яе сыходу называлі тупік у перамовах па ўрэгуляванні ўкраінскай сітуацыі.

Тым часам з'явіліся звесткі, што на бліжэйшых сустрэчах трохбаковай кантактнай групы 16 і 23 чэрвеня ў Мінску Тальявіні ўсё яшчэ будзе прадстаўляць АБСЕ.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі