Вы тут

Мельянцоў: “Жыве Беларусь вечна” — слоган для працы на Беларусь будучыні

Дзяніс Мельянцоў / Еўрарадыё

12 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

У нас ёсць глыбокі, гераічны, багаты гістарычны падмурак, які сягае ў глыб стагоддзяў і аб’ядноўвае людзей, што жывуць на гэтай тэрыторыі. На гэтым падмурку мы мусім будаваць сваю дзяржаву. Але мы не мусім гэтым падмуркам абмяжоўвацца. Бо калі мы будзем увесь час занурвацца ў гэтую гісторыю, то гэта хутчэй будзе нас падзяляць, чым нейкім чынам знітоўваць. А нам трэба думаць пра праект сучаснай Беларусі, зазіраць у будучыню краіны на сто гадоў наперад, перакананы Дзяніс Мельянцоў. 

Пра тое, якое значэнне гісторыя мае для паспяховага будаўніцтва сучаснай дзяржавы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Мельянцовым.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.