Майкл Фасбэндэр сыграе галоўную ролю ў фільме пра Oasis

Пакуль Лаям Галахер выношвае ідэі фільма пра "Бітлз", яго старэйшы брат збіраецца зняць кіно пра Oasis.

На вечарыне ў гонар уручэння ўзнагарод Брытанскай акадэміі кінамастацтва BAFTA Ноэль Галахер распавёў журналістам, што яму прапанавалі зрабіць фільм пра Oasis, што гэта "дзіўная, але вельмі заманлівая ідэя". Музыка паведаміў, што плануе назваць стужку "20 Years A Geezer" ("20 гадоў з жыцця прайдохі"), а на галоўную ролю запрасіць Майкла Фасбэндэра. Праўда, Галахер-старэйшы не ўдакладніў, ролю каго сыграе Фасбэндэр, самаго Ноэля ці яго брата Лаяма.

Паводле rollingstone.ru

Фота: mtv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі