Марзалюк: мы выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці

Марзалюк: мы выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці

У Беларусі ідзе праца над канцэпцыяй гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" распавёў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк. У яго пацікавіліся, ці ёсць у беларусаў свой пантэон герояў і свая несупярэчлівая, нефэйкавая канцэпцыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці?

"Я з калегамі, з калектывам аўтараў, выбудоўваю гэтую канцэпцыю на сённяшні дзень, — кажа Марзалюк. — Яна будзе адлюстравана ў несупярэчлівым, не ілжывым, першым, які не мае аналагаў, навучальным дапаможніку для вышэйшай школы. Там не будзе людзей, якія падзяляюць нашу нацыю. Разумееце, ёсць фігуры неадназначныя, якія памнажаюць лінію разлому, ёсць фігуры, якія могуць быць культавымі для нейкай субкультуры...".

Ігар Марзалюк адзначае, што не можа лічыцца нацыянальным героем краіны чалавек, які марыў пра знішчэнне нейкай этнічнай групы. "У нас здраднікаў практычна не было", — кажа дэпутат.

Марзалюк: "Для мяне беларуская нацыя — гэта сумоўе. Гэта сімфонія моваў, культур і традыцый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі