“Марш недармаедаў” праходзіць у Пінску (відэа)

“Марш недармаедаў” праходзіць у Пінску (відэа)

“Марш недармаедаў” праходзіць сёння ў Пінску. У цэнтры горада сабраліся сотні людзей. Як перадае Радыё Свабода, на акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 прысутнічае міліцыя, якая спрабуе адабраць у прысутных бел-чырвона-белыя сцягі. Людзі скандуюць “Лукашэнка, сыходзь”.

Акцыі супраць “дэкрэту аб дармаедах” у рэгіёнах адбываюцца ўжо амаль цягам месяца. Учора буйная акцыя прайшла ў Маладзечне, пасля чаго былі жорстка затрыманыя палітыкі і грамадскія дзеячы, якія прысутнічалі на “Маршы недармаедаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі