Вы тут

Макей: у размяшчэнні ў Беларусі расійскай вайсковай базы няма сэнсу

Уладзімір Макей / ТАСС

У размяшчэнні ў Беларусі расійскай вайсковай базы няма сэнсу, сказаў у інтэрв'ю РБК міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, з развіццём сучасных тэхналогій "ракеты могуць літаральна за лічаныя хвіліны дасягнуць іншага кантынента". Да таго ж вайсковыя аб'екты на беларускай тэрыторыі не спрыялі б "умацаванню стабільнасці, бяспекі ў нашым рэгіёне", лічыць міністр. А паколькі ў пытання стварэння расійскай базы "няма ні практычнага, ні палітычнага, ні ваеннага сэнсу", то яно і не стаіць на парадку дня ў беларуска-расійскіх дачыненнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.