Вы тут

Макей: стан здароўя Борыс і Пачобута здавальняючы

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут / polskieradio.pl

На прэс-канферэнцыі Уладзіміра Макея прадстаўніца PAP пацікавілася лёсам затрыманых актывістаў польскай меншасці Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Макей паведаміў, што стан іх здароўя здавальняючы. На ўдакладняючае пытанне дадаў, што інфармацыя была атрыманая ад МУС месяц таму, калі прыйшоў адпаведны запыт з Польшчы.

Актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў затрымалі ў сакавіку 2021 года. Трох актывістак спецслужбы перадалі ў Польшчу пад умовай іх невяртання ў Беларусь. Як паведамлялася ў СМІ, Борыс і Пачобут адмовіліся пакідаць Беларусь.

Макей абвінаваціў польскі бок у тым, што вызваленне трох чалавек яны "выкарыстоўвалі як інфармацыйную нагоду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.