Лябедзьку разам з журналістам Казначэевам трымаюць у памежнай камендатуры

Анатоля Лябедзьку і журналіста Вадзіма Казначэева перавезлі ў камендатуру памежнага камітэту Астраўца. Нагадаем, іх затрымалі на выездзе з мястэчка. Яны раздавалі матэрыялы супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, пасля чаго накіраваліся да пляцоўкі, дзе можа з’явіцца АЭС. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў Анатоль Лябедзька.

“Міліцыянты ўзялі тлумачэнні ў нас і збіраліся адпускаць. Потым з’явіўся кіраўнік мясцовага КДБ, і ўсё пачалося нанава. На дзвюх машынах прыехалі памежнікі, адбыўся ператрус, пасля чаго нас даставілі ў памежную камендатуру”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі