Лябедзька даведаўся, што ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу

Лябедзька даведаўся, што ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу

Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу. Апазіцыйны палітык знаходзіцца за мяжой, з'яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай у справах парламенцкага супрацоўніцтва і канстытуцыйнай рэформы.

Лябедзька даведаўся пра крымінальную справу ад жонкі Святланы, якую выклікаюць у РУУС Маскоўскага раёна ў якасці сведкі. Па якім артыкуле, пакуль невядома.

"Па колькасці палітвязняў сённяшняя лукашэнкаўская Беларусь пераплюнула нават таталітарны Савецкі Саюз постсталінскага перыяду, — кажа палітык у відэазвароце. — Быў бы чалавек, а артыкул у лукашэнкаўскай Беларусі заўсёды знойдзецца".

У Беларусі налічваецца ўжо амаль тысяча палітвязняў. Летась Анатоль Лябедзька правёў на Акрэсціна 30 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі