Лукашэнку заклікалі вызваліць перад чэмпіянатам свету палітзняволеных

Як вядома, хакейны чэмпіянат свету стартуе ў Мінску 9 траўня. У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што цяпер у Беларусі адбываюць пакаранне дзевяць чалавек, затрыманых па палітычных матывах. Гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, а таксама грамадскія актывісты Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч.



Зняволенне па палітычных матывах з'яўляецца сур'ёзным парушэннем правоў чалавека, але "гэтая праблема можа быць вырашана з дапамогай спецыяльнай амністыі", цытуе заяву праваабаронцаў БелаПАН.



Зварот да Лукашэнкі падпісалі ўпаўнаважаны па правах чалавека ўрада Нямеччыны Крыстофер Штрасер, дэпутаты бундэстага Марылуіза Бек, Утэ Фінкх-Крэмер, Катрын Гёрынг-Экарт, еўрадэпутаты Марак Мігальскі, Вернер Шульц і іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы.



У інтэрнэце аб'яўлены збор подпісаў у падтрымку звароту Libereco да Аляксандра Лукашэнкі.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі