Лукашэнку сказалі, што беларускія пенсіянеры жывуць лепш за расійскіх

Лукашэнку сказалі, што беларускія пенсіянеры жывуць лепш за расійскіх

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён завяршыўся яго гутаркай з мясцовымі жыхарамі. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, людзі звярталіся са сваімі просьбамі, дзякавалі за зробленае, а адна жанчына нават падарыла свае кнігі. Мясцовы жыхар звязаў існаванне Беларусі з патрабавальнасцю Аляксандра Лукашэнкі: "Адзіная рэспубліка наша без канфліктаў, без баёў, жыве спакойна".

Але самую цікавую заяву зрабіў мужчына, які прадставіўся "пенсіянерам-расіянінам". "Аляксандр Рыгоравіч... Вашы пенсіянеры жывуць лепш за расійскіх", — сказаў ён. "Дзякуй вам за гэтую ацэнку", — сказаў Лукашэнка расіяніну. Вядома, што пенсіі ў Беларусі меншыя, чым у Расіі.

"Усё залежыць ад нас, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў Касцюковічах. — Цяпер так шалёна арганізавана жыццё — імчыцца як кур'ерскі цягнік і самалёт, як толькі ты адстаў — цябе затапталі. І ніхто не паглядзіць, і мы застанемся ў хвасце. Нельга гэтага дапусціць!... Нельга загубіць гэтую тэрыторыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі