Вы тут

Лукашэнка: "Крадуць усё, пачынаючы ад дызельнага паліва і бензіну"

Аляксандр Лукашэнка ў Касцюковічах / БЕЛТА

"Разбаўтанасць насельніцтва надзвычайная", — паскардзіўся Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Касцюковічы 14 жніўня. 

Кіраўнік дзяржавы наракаў на шматлікія факты крадзяжу. "Не хачу сказаць, што ўсе дрэнныя. Але крадзеж квітнее. Мне нават сорамна як прэзідэнту пра гэта гаварыць. Прытым крадуць усё, пачынаючы ад дызельнага паліва і бензіну. Нядаўна выявілі: проста з поля збожжа вязуць дадому. Знахабіліся да такой ступені, што нават не хаваюцца. Бяруць, як сваё. Вось гэта мы выкарчуем з коранем", — прыводзіць БЕЛТА яго словы.

На думку беларускага кіраўніка, трэба больш увагі надаваць дысцыпліне і арганізаванасці. "Выдатныя працавітыя людзі! Трэба даць ім магчымасць працаваць і зарабляць . А тых, хто перашкаджае, тых мы ў прытомнасць прывядзем", — дадаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.