Лукашэнка звольніў старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

Лукашэнка звольніў старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

Кіраўнік Беларусі вызваліў Сяргея Гурулёва ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта па пагадненні бакоў. Адпаведны ўказ №219 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня, паведамляе яго прэс-служба.

Сяргей Гурулёў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Чыцінскай вобласці Расіі. У 1974 годзе ён скончыў Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1986-м — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1999-м — Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. У 1974-1999 гадах служыў на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь.

У лютым — снежні 2001 г. ён быў начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл Беларусі — першым намеснікам міністра абароны. Са снежня 2001 года Гурулёў займаў пасаду начальніка Генштаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першага намесніка міністра абароны.

Пасаду старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ён займаў са снежня 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі