Вы тут

Лукашэнка: жонкі футбалістаў не працуюць, і ўсе — за БЧБ

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што спецслужбы адсочваюць настроі жонак спартоўцаў. Маўляў, тыя не працуюць і выступаюць "за БЧБ".

Асабліва дасталося ад яго футбалістам: "У чэмпіянаце футбола некаторыя людзі, футбалісты атрымлівалі велізарныя сумы грошай. А навошта жонкам працаваць? Яны сядзяць і тыкаюць ў гэтыя айфоны. І ўсе — за БЧБ. Ад гультайства", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. 

Ён дадаў, што спецслужбы сочаць за настроямі сваякоў спартоўцаў: "Ёсць людзі, якія назіраюць за гэтымі працэсамі, і мне прама гавораць: каму мы плацім грошы?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.