Лукашэнка заявіў, што гатовы "вечна" кіраваць Беларуссю

Лукашэнка заявіў, што гатовы "вечна" кіраваць Беларуссю

Сыход Аляксандра Лукашэнкі з пасады кіраўніка дзяржавы залежыць ад сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю CNN.

Адначасова з гэтым адказнасць ён усклаў на заходніх палітыкаў: "Усё будзе залежаць ад сітуацыі ў Беларусі. Калі вы, вашы патроны на Захадзе не будуць ўмешвацца адкуль заўгодна ў нашу сітуацыю, і мы будзем пачувацца ўпэўнена і спакойна, як суверэнная незалежная дзяржава, як народ, які заслужыў быць суверэннай і незалежным, паверце, усё здарыцца раней, чым вы думаеце. Але калі толькі вы асмельваецеся яшчэ раз, як у мінулым годзе, умяшацца ў нашы падзеі, будзе дрэнна. Будзе так, як вы думаеце цяпер".

Лукашэнка заявіў, што будзе "вечным прэзідэнтам", калі Захад будзе яго "атакаваць, пастаянна бамбіць, пазбаўляць свайго слова, свайго твару і сваёй незалежнасці".

Дарэчы, у жніўні 2020-га, выступаючы перад работнікамі МЗКЦ, Лукашэнка на патрабаванне рабочых аб адстаўцы казаў: "Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі