"Сыходзь": як работнікі МЗКЦ спрабавалі дакрычацца да Лукашэнкі

Лукашэнка на МЗКЦ 17 жніўня 2020 года / БЕЛТА​
Лукашэнка на МЗКЦ 17 жніўня 2020 года / БЕЛТА​

Год таму, 17 жніўня 2020 года, Аляксандр Лукашэнка прыехаў на Мінскі завод колавых цягачоў. Пасля фальсіфікацыі вынікаў выбараў і жорсткага падаўлення пратэстаў 10-12 жніўня людзі былі абураныя. На шэрагу прадпрыемстваў рабочыя спрабавалі арганізаваць страйк.

Лукашэнка прыехаў супакоіць работнікаў, але замест гэтага пачуў "Сыходзь". Цікава, што да мінскага завода ён дабіраўся на верталёце. 

Калі ён выйшаў да рабочых, яны пачалі скандаваць "Сыходзь". Лукашэнка дачакаўся, калі крыкі змоўкнуць, і сказаў, што нікуды не сыдзе і ніякіх новых выбараў не будзе.

"Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе",сказаў ён.

Сыходзіць, па словах Лукашэнкі, наадварот, мусяць нязгодныя.

"Калі хтосьці не хоча працаваць і хоча сысці, ніхто нікога не будзе гнабіць, ніхто не будзе нікога ціснуць. Калі ласка, вароты адчыненыя", — сказаў ён. А потым дадаў, што ўсё сказаў, "а цяпер можаце крычаць: "Сыходзь".

Пад гэтыя крыкі ён і пакінуў пляцоўку.

Поўнамаштабнай забастоўкі на прадпрыемствах у Беларусі так і не адбылося. Пратэсны рух быў заціснуты масавымі рэпрэсіямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі