Лукашэнка: "Усіх да адзінага ў следчы ізалятар... вярнуць грошы народу"

Лукашэнка: "Усіх да адзінага ў следчы ізалятар... вярнуць грошы народу"

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра абуральны выпадак са скупкай і перапродажам кватэр у Мінску. Адбылося гэта падчас семінара-нарады аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічай галіны.

Па словах Лукашэнкі, прадпрыемства, якое падкантрольнае гарвыканкаму, "узяло на сябе абавязацельства з рэнтабельнасцю ў 5% пабудаваць жыллё, аддаць яго гарвыканкаму па такім кошце, як абяцалі". А чыноўнікі ўжо мусілі вырашыць — прадаваць іх па рынкавым кошце, ці пасяліць у іх малазабяспечаныя ці шматдзетныя сем'і. Лукашэнка дазволіў будаўніцтва па гэтай схеме, ён не мог уявіць, што тут можа быць карупцыя, паколькі "гарвыканкам будзе фактычна будаваць і прадаваць гэтае жыллё", інфармуе БЕЛТА.

Нядаўна Аляксандру Лукашэнку паведамілі, што больш за 60 такіх кватэр купілі нейкія бізнесмены за 650 долараў за квадратны метр з мэтай перапродажу па рынкавым кошце. Па словах кіраўніка дзяржавы, 54-56 кватэр паспелі прадаць. Ён абураны, што чыноўнікі гэта дапусцілі.

"Учора мною было прынята рашэнне — усіх да адзінага ў следчы ізалятар, надзець кайданкі, разабрацца з усімі і вярнуць грошы народу", — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі