Вы тут

Лукашэнка: У Казахстане ўсяго толькі адна наша рота

Беларусы паляцелі ў Казахстан на расійскіх Іл-76 / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка працягвае апраўдвацца за адпраўку беларускіх вайскоўцаў у "гарачую кропку" — у Казахстан у складзе "міратворцаў АДКБ". Спачатку ён гэта зрабіў на нарадзе 6 студзеня, пасля — падчас наведвання мінскага праваслаўнага храма 7 студзеня.

Лукашэнка абураецца, што факт адпраўкі вайскоўцаў у Казахстан выкарыстала беларуская апазіцыя (яна асудзіла гэты крок нелегітымных уладаў Беларусі). "Мы не ваюем ні за каго,цытуе яго словы БЕЛТА. — Там усяго толькі адна рота нашых вайскоўцаў-міратворцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.