Усе расійскія вайскоўцы, якіх перакідваюць у Казахстан, маюць баявы вопыт

Усе расійскія вайскоўцы, якіх перакідваюць у Казахстан, маюць баявы вопыт

Усе расійскія вайскоўцы, якіх перакідваюць у Казахстан, маюць "рэальны баявы вопыт", падкрэслівае Мінабароны РФ. Гэта — падраздзяленні 45-й брыгады спецназу Паветрана-дэсантных войск, 98-й дывізіі ПДВ і 31-й асобнай брыгады ПДВ. Раней яны ўдзельнічалі ў аперацыях за мяжой, у тым ліку ў Крыме ў 2014-м.

Расійскіх вайскоўцаў і бронетэхніку перакідваюць больш за 70 самалётаў Іл-76 і пяць Ан-124. Расійскія самалёты даставілі ў Казахстан і беларускіх вайскоўцаў (дакладная колькасць невядомая). Кіраўніком "міратворцаў АДКБ" у Казахстане прызначаны камандуючы ПДВ РФ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў. Між іншым, расійскія дэсантнікі дапамаглі казахстанскім сілавікам узяць пад кантроль аэрапорт у Алматы.

Тым часам у Казахстане неадназначна ўспрымаюць увядзенне ў краіну замежных вайскоўцаў, праходзяць акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі