Лукашэнка ў Гомелі гаварыў пра пнеўманіі: павінен вас павіншаваць!

Лукашэнка ў Гомелі гаварыў пра пнеўманіі: павінен вас павіншаваць!

21 ліпеня падчас адкрыцця ў Гомелі цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Лукашэнка шмат добрых слоў сказаў пра медработнікаў, якія змагаліся з каранавірусам: "Армія талковых людзей у белых халатах, якая змагла перамагчы". Таксама ён назваў адну лічбу са статыстыкі па захворваннях у рэгіёнах, якую даўно не агучваюць (яго словы былі паказаны ў эфіры "Беларусь 1").

"Павінен вас павіншаваць: учора мне даклалі, што вы не проста выходзіце з гэтай праблемы, а з ёй саўладалі, — гаварыў Лукашэнка. — Учора ўжо на вечар у вас было пнеўманій усяго за суткі 53 [у Гомельскай вобласці]. Вы ў нас апошнія, якія выходзяць з гэтай заразы... Гэта ўжо практычна нішто! Значыць, мы саўладалі! І гэта дзякуючы таму, што мы надавалі сур'ёзную ўвагу сістэме аховы здароўя. Мы не закрылі інфекцыйныя бальніцы. Мы маем сур'ёзную медыцынскую адукацыю".

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што другая хваля каранавіруса (калі яна будзе), не закране Беларусь. Ён параіў суайчыннікам адпачываць на радзіме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі