Вы тут

Лукашэнка: хочаце на Чорнае мора — калі ласка, на Канары — калі ласка, едзьце

Аляксандр Лукашэнка ў Гомелі / president.gov.by

21 ліпеня падчас адкрыцця ў Гомелі цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў берагчы здароўе і замест таго, каб ехаць на адпачынак за мяжу, лепш правесці вольны час на радзіме. Ён папярэдзіў пра пагрозу другой хвалі каранавіруса ў свеце.

"Мы вас стрымліваць не будзем, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Хочаце на Чорнае мора — калі ласка, на Міжземнае, Эгейскае, акіян, на Канары, Балі, Гоа, у Тайланд — калі ласка, едзьце".

Але па вяртанні на радзіму гэтых беларусаў чакае "пры неабходнасці" каранцін за ўласны кошт, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Як вядома, Міністэрства аховы здароўя рэгулярна абнаўляе спіс краін, пасля паездак у якія трэба выконваць патрабаванні самаізаляцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.