Лукашэнка ў аўторак едзе ў Расію

Лукашэнка ў аўторак едзе ў Расію

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак едзе ў Расію. Беларускі кіраўнік разам з Уладзімірам Пуціным паўдзельнічае ў адкрыцці Ржэўскага мемарыялу савецкаму салдату, пабудаванаму з ініцыятывы саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Ржэў 24 чэрвеня, калі кіраўнік Беларусі наведаў парад у расійскай сталіцы. Але апошні адразу не даваў адказу, спасылаўся на вельмі напружаны графік "у сувязі з вядомымі падзеямі". Візіт будзе аднадзённым, паведамляе ТАСС. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць двухбаковыя перамовы. Раней Лукашэнка збіраўся паскардзіцца Пуціну на інфармацыйную атаку з Расіі на беларускае кіраўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі