Вы тут

Уладзімір Пуцін не стаў паціскаць руку малодшаму сыну Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка з сынамі на парадзе ў Маскве / БЕЛТА

Перад пачаткам ваеннага параду ў Маскве прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паціскаў рукі ветэранам і гасцям, якія знаходзіліся на трыбунах. У сюжэце, які паказалі тэлеканалы, бачна, як Пуцін не падае руку Мікалаю Лукашэнку — малодшаму сыну беларускага кіраўніка. 

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на парад у Маскву ў суправаджэнні ўсіх сваіх сыноў — Віктара, Дзмітрыя і Мікалая. На фатаздымках БЕЛТА бачна, што беларускі кіраўнік з малодшым сынам сядзяць у першым шэрагу гасцей, а Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі — у другім. 

Аляксандр Лукашэнка з сынамі на парадзе ў Маскве / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.