Лукашэнка расказаў, каго бачыць у народным апалчэнні

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка распавёў, каго бачыць у народным апалчэнні. Мяркуючы па цытаце, якую прыводзіць БЕЛТА, новы праект беларускіх уладаў закране толькі жыхароў сельскай мясцовасці.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэта павінны быць групы з прыкладна 50 чалавек пры кожным сельсавеце. Іх трэба будзе навучыць валоданню асноўнай зброяй.

Нагадаем, пра намер стварыць у Беларусі народнае апалчэнне ў канцы траўня журналістам расказаў міністр абароны Віктар Хрэнін. "У нас ёсць для гэтага людзі і ўзбраенне", сказаў ён. І дадаў, што ў гэтым выпадку "колькасць абаронцаў нашай краіны можа павялічыцца ў разы".

Адзначым, што асноўная частка насельніцтва Беларусі жыве ў гарадах — каля 7 мільёнаў 232 тысяч чалавек, гэта больш за 78%. У сельскай мясцовасці пражываюць крыху больш за 2 мільёны 23 тысячы чалавек, або каля 22%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.