Лукашэнка раіць тым, хто захварэў на каранавірус, не разносіць інфекцыю

Лукашэнка раіць тым, хто захварэў на каранавірус, не разносіць інфекцыю

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер даў парады беларусам, якія захварэлі на каранавірус ці адчуваюць прыкметы хваробы. Падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам ён заявіў, што гэтым людзям трэба імкнуцца не разносіць інфекцыю, "пасядзець дома" і прымаць неабходныя "меры рэагавання".

"Дай бог, каб усё абышлося, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Расслабляцца не трэба. Людзі павінны разумець, што рукі, твар трэба мыць".

Па словах беларускага кіраўніка, парады і рэкамендацыі па барацьбе з COVID-19 даюць кітайскія спецыялісты. "Яны нічога ад нас не хаваюць, даюць нам усю інфармацыю, раяць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Але і нашы лекары аказаліся на вышыні", — дадаў ён.

Міністр аховы здароўя паведаміў, што лекары, якія працуюць у кругласуткавым рэжыме, займаюцца лячэннем заражаных каранавірусам, правяраюць тэсты, пацыентаў, што кантактавалі з заражанымі, будуць узнагароджаныя. Гэтаму паспрыяе новая сістэма аплаты працы.

"Ёсць людзі, якія перастрахаваліся, пачалі гэтыя маскі і спецадзенне апранаць, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы не пярэчым. Толькі не павінна быць непатрэбных целарухаў, не павінна быць ніякай панікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі