Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў СНД у Кішынёве

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД праходзіць сёння ў Кішынёве. У яго працы бярэ ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На парадку дня саміта — каля 20 праектаў дакументаў. Кіраўнікі дзяржаў, у прыватнасці, абмяркуюць пытанні пераадолення наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, паглыблення інтэграцыйных працэсаў у гуманітарнай сферы і ў галіне арганізацыі бяспекі.

У ліку найбольш важных тэм абмеркавання — праект Рашэння аб сумесных мерах па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, унесены па ініцыятыве Беларусі. Дакумент рэкамендуе ўрадам устрымацца ад увядзення новых пратэкцыянісцкіх мер для ўласных таваравытворцаў, якія прывядуць да далейшага абмежавання доступу на іх унутраныя рынкі тавараў з іншых краін СНД, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі