Лукашэнка прыгразіў ураду адстаўкай, калі ў аптэках не будзе масак

Лукашэнка прыгразіў ураду адстаўкай, калі ў аптэках не будзе масак

На нарадзе 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вырашыць пытанне з наяўнасцю індывідуальных сродкаў абароны ў насельніцтва падчас распаўсюду каранавіруса. 

Кіраўнік дзяржавы прыгразіў адстаўкай урада, калі да канца тыдня будзе дэфіцыт. 

"Я прэм'ер-міністра і ўрад папярэдзіў: калі толькі да канца тыдня адказныя людзі мне даложаць, што чагосьці не хапае ў аптэках, крамах або бальніцах, асабліва для абароны лекараў, — урада не будзе. Будуць працаваць іншыя", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік звярнуў увагу на тое, што людзям нестае медыцынскіх масак. "Маску гэтую няшчасную не можам пашыць для насельніцтва. Яны ж ідуць шалікамі закрываюцца (правільна робяць), але няўжо мы маску не можам пашыць?" — запытаў ён. Лукашэнка назваў дэфіцыт недапушчальным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі