Вы тут

Лукашэнка — пра COVID-19 у Мінску: магу вас павіншаваць, мы справіліся з бядой

У Найробі з каранавірусам змагаюцца ў тым ліку і з дапамогай жартаўлівых графіці / Reuters

7 ліпеня падчас сустрэчы з актывам Мінска Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам у сталіцы. Паводле яго слоў, раніцай у аўторак старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пазнаёміла яго з апошняй статыстыкай (яе з сярэдзіны вясны не агучваюць ў СМІ). "Я магу вас павіншаваць, што мы справіліся з гэтай бядой!",цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. Раней беларускі кіраўнік ужо заяўляў пра перамогу над каранавірусам у маштабе краіны. Пры гэтым штодня фіксуюцца новыя выпадкі заражэння, паміраюць людзі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск з яго 2 мільёнамі жыхароў быў самым праблемным у апошнія месяцы. Аднак пераадолець праблемы дапамагла сістэма — дысцыпліна і кіраванасць у сферы аховы здароўя, сказаў ён.

Па словах беларускага кіраўніка, галоўным было не дапусціць панікі сярод беларусаў.

"Мы гэта з вамі пераадолелі, — працягваў Лукашэнка. — І дай бог, каб далей паволі. Нам трэба паволі сысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.