Лукашэнка патрабуе навесці парадак з размеркаваннем зямлі ў Мінску (відэа)

Як перадае БЕЛТА, кіраўнік Беларусі запатрабаваў навесці парадак з размеркаваннем і выкарыстаннем зямельных участкаў у сталіцы і Мінскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нярэдка ўчасткі атрымліваюць грамадзяне і суб'екты гаспадарання, хай і законна, але не для будаўніцтва, а для спекуляцыі — прамога ці прыхаванага перапродажу. Кіраўнік Беларусі загадаў старшыням райвыканкамаў і абласцей забараніць любое адчужэнне ўчастку, пакуль уласнік ці арандатар не зробіць тое, для чаго зямля была прадастаўлена — будзе гэта будаўніцтва дома ці кавярні, аўтастаянкі ці арганізацыя вытворчасці.



Лукашэнка запатрабаваў жорстка абмежаваць выпадкі, калі аб'екты будаўніцтва свядома праектуюцца з выхадам за межы вылучанага зямельнага ўчастку. Бо затым забудоўшчыкі прэтэндуюць на бясплатнае павелічэнне занятых плошчаў, прычым часам у паўтара раза.



Лукашэнка заявіў, што Мінск і сталічная вобласць вылучаюцца цяганінай і бюракратызмам у сферы зямельных адносін. Тут зацягваюцца тэрміны вылучэння зямельных участкаў, заднім днём афармляюцца рашэнні, не прымаюцца своечасовыя меры па кантролі за мэтавым выкарыстаннем участкаў. Выправіць гэта Лукашэнка даручыў кіраўніку Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку і кіраўніку Міншчыны Сямёну Шапіру.



Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі