Вы тут

Лукашэнка паставіў задачу на будучую пяцігодку: пераход на электрамабілі

"Запраўка" / З архіву sb.by

"Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у будучай пяцігодцы, — гэта пераход на электрамабілі". Такую заяву зрабіў 7 ліпеня на сустрэчы з актывам Мінска Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, нашай краіне важна ў гэтым не адстаць ад іншых краін.

"Калі мы адстанем, будзе кепска, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Таму няпроста, цяжка, але нам давядзецца бегчы і, па крайняй меры, ні ў якім разе не адстаць".

Аляксандр Лукашэнка задумаўся над праблемай, куды дзяваць электрычнасць з Беларускай АЭС (запуск першага энергаблока ўсё пераносіцца) яшчэ два гады таму. У далейшым ён неаднаразова гаварыў пра электрамабілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.