Лукашэнка папрасіў Пуціна адправіць у космас яшчэ адну беларуску

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну адправіць у космас яшчэ адну беларуску, піша БЕЛТА. Напярэдадні Лукашэнка паляцеў у Маскву, дзе ўвечары правёў перамовы з Пуціным. 

Лукашэнка распавёў, што ўзнагародзіў учора першую касманаўтку Марыну Васілеўскую, "аналагічна як у Расіі яна стала Героем Беларусі". Ён таксама паведаміў, што "мы гатовыя ўключыцца ў вашу праграму — тое, што расійскія касманаўты робяць (неабавязкова, каб беларуская, — расійская праграма)". Пуцін у адказ паабяцаў, што "разам будзем працаваць". Са слоў Лукашэнкі, у яго "ёсць людзі, у тым ліку і жанчыны, гатовыя паляцець", а ў "Раскосмасе", з ягоных звестак, няма адрыньвання.

"Калі вы падтрымаеце, то мы і другую дзяўчынку, якая была дублёрам (гатовыя адправіць у космас). Яна падрыхтаваная, выдаткавалі ж вялікія грошы на яе падрыхтоўку", — нагадаў Лукашэнка. Гаворка пра дублёра Васілеўскай Анастасію Ленкову. Паводле яго слоў, Ленкова гатовая працаваць далей і трэніравацца ў касманаўтаў.

Нагадаем, прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская гэтай вясной правяла на МКС 14 дзён і 6 красавіка вярнулася на зямлю. Напярэдадні яе сустракалі ў мінскім аэрапорце, пасля чаго Лукашэнка ўзнагародзіў яе медалём Героя Беларусі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі